«Расея не паважае сувэрэнітэт іншых краінаў і гатовая мяняць межы сілай», — сказала беларуская лідэрка.
Яна зьвярнулася да кіраўніка Расеі: " Тое, што рэжым Лукашэнкі дазваляе расейскім салдатам быць на нашай зямлі і весьці вайну супраць Украіны, ніколі ня зробіць Беларусь вашай. Мы самастойны народ і краіна і будзем адстойваць сваю незалежнасьць«.
20 чэрвеня на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме прэзыдэнт Расеі ў кантэксьце вайны супраць Украіны заявіў: «Ведаеце, у нас ёсьць такая старадаўняя — гэта не прымаўка, не прытча — а старадаўняе правіла: там, дзе ступае нага расейскага салдата, то наша».
- 24 лютага 2022 года ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі расейскае войска, якое брала ўдзел у манэўрах «Саюзная рашучасьць — 2022», уварвалася ва Ўкраіну. Сёлета на верасень у Беларусі заплянаваныя беларуска-расейскія манэўры «Захад-2025», якія суседнія краіны Балтыі, Польшча і Ўкраіна разглядаюць як пагрозу сваёй бясьпецы. У той жа час прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што гэтыя вучэньні не ёсьць нешта асаблівае, «яны проста адлюстроўваюць агульную агрэсіўную пазыцыю Расеі але не скіраваныя на эскаляцыю канфлікту з NATO».
Форум