Паводле яго, «Зьміцер зьнік з радараў і не адказваў на званкі. Знайшлі ў калюжыне ўласнай крыві. Нібыта, няўдала ўпаў». Абставіны сьмерці будуць вядомыя пасьля ўскрыцьця і заключэньня польскай паліцыі.
Каспяровіч быў актывістам апазыцыі з юнацтва, быў у «Маладым фронце», узначальваў гарадзкую арганізацыю ліквідаванай цяпер уладай Партыі БНФ. Быў абаронцам Курапатаў цягам кругласутачнай вахты памяці 2001-2002 гадоў. У 2006 годзе быў з зьняволеньні паўгоду за спробу вывесіць бел-чырвона-белы сьцяг над Менгарвыканкамам. Пазьней займаўся бізнэсам. Эміграваў зь Беларусі, але ў 2022 годзе прыехаў у Менск і быў затрыманы. Пазьней ён змог выехаць зь Беларусі, аднак, як прызнаўся некалькі гадоў таму, быў вымушаны пайсьці на супрацоўніцтва з беларускімі спэцслужбамі.
Зьмітру Касьпяровічу было 45 гадоў. Ён мянчук. Быў прызнаны палітвязьнем. Вазіў экскурсіі па Беларусі. Зьміцер — заўзяты падарожнік, ён наведаў больш за 70 краінаў сьвету.
Форум