Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская: Здарылася тое, пра што нашая сям'я марыла гэтыя 5 гадоў і дзеля чаго мы ўсе працавалі


Сяргей і Сьвятлана Ціханоўская 21 чэрвеня.
Сяргей і Сьвятлана Ціханоўская 21 чэрвеня.

21 чэрвеня вызвалілі 14 палітвязьняў пасьля сустрэчы спэцпасланьніка прэзыдэнта ЗША Кіта Келага з Лукашэнкам.

Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале напісала:

«Сяргей на волі. Побач са мной і дзецьмі. Здарылася тое, пра што нашая сям'я марыла гэтыя 5 гадоў і дзеля чаго мы ўсе працавалі, з моманту яго затрыманьня. Вызваленьне Сяргея - гэта крок да вызвалення ўсіх палітвязьняў і ўсёй Беларусі. Дзякуем усім за калясальную падтрымку».

Акрамя Ціханоўскага сярод вызваленых экс-супрацоўнік «Радыё Свабода» Ігар Карней, выкладчыца Натальля Дуліна, актывіст анархісцкага руху Акіхіра Гаеўскі-Ханада, уладальніца беларускага і швэдзкага грамадзянства Галіна Красьнянская, фігурант справы «Саюзу беларускага нацыянальнага шчыта» Кірыла Балахонаў, бізнэсовец Сяргей Шэлег. Сярод вызваленых – грамадзянін Эстоніі Алан Раё, якога 1 красавіка 2025 году асудзілі на 6 гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за стварэньне «экстрэмісцкага фармаваньня». Усе яны вывезеныя зь Беларусі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG