Чацьвёра палітвязьняў распавялі Свабодзе падрабязнасьці свайго вызваленьня.
Вызваленыя 21 чэрвеня былая выкладчыца Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту Натальля Дуліна, журналіст Ігар Карней, бізнэсовец Сяргей Шэлег і фігурант справы «Саюза беларускага нацыянальнага шчыта» Кірыл Балахонаў распавялі Свабодзе падрабязнасьці свайго вызваленьня.
Спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях Украіны Кіт Келаг 21 чэрвеня сустрэўся ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам. Празь некалькі гадзінаў пасьля сустрэчы стала вядома пра вызваленьне 14 палітвязьняў, у тым ліку колішняга прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Сяргея Ціханоўскага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У выніку сустрэчы пасланьніка прэзыдэнта ЗША з Лукашэнкам вызвалілі 14 палітвязьняў. Сярод іх — Сяргей Ціханоўскі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выйшаў на свабоду палітвязень, былы журналіст Радыё Свабода Ігар Карней