21 чэрвеня вызвалілі 14 палітвязьняў пасьля сустрэчы спэцпасланьніка прэзыдэнта ЗША Кіта Келага з Лукашэнкам.
21 чэрвеня 2025 году пасьля амаль двух гадоў зьняволеньня быў вызвалены журналіст і палітзьняволены Ігар Карней.
Трагічную гібель у Варшаве вечарам 20 чэрвеня грамадзкага актывіста Зьмітра Касьпяровіча пацьвердзіў Свабодзе кіраўнік BySOL Андрэй Стрыжак.
Свабодзе стала вядома, на якой падставе 43-гадовай палітзьняволенай Вікторыі Кульшы чацьвёрты раз прысудзілі дадатковы год у калёніі.
Падзеі 21 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
З 1 чэрвеня ў Польшчы дзейнічае стражэйшае міграцыйнае заканадаўства. Цяпер беларусаў бяруць на працу зь візамі толькі двух тыпаў: з працоўнай і зь візай на падставе Карты паляка. Разьбіраліся, што зьмянілася.
Падзеі 20 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Беларускія дасьледнікі правялі онлайн-дыскусію пра маштаб і інструмэнты культурна-гуманітарнай экспансіі Расеі ў Беларусі і магчымасьці ад яе абараніцца. Пагроза беларускай ідэнтычнасьці вызначана як велізарная, а цяперашняе становішча — блізкае да катастрофы.
Беларускія ўлады ўпершыню за чатыры гады апублікавалі новую статыстыку нараджальнасьці. Пагаварылі аб прычынах яе рэзкага зьніжэньня з псыхолягам і замужняй беларускай, якая сьвядома хоча жыць у сям’і безь дзяцей.
Жыхар Наваградку Дзьмітры Сушчык, які сядзеў «за палітыку», расказаў Свабодзе, як яму ў турме рабілі дзіўныя іньекцыі, як ён даведаўся пра сьмерць маці і як яго затрымалі на расейскай мяжы пасьля спробы зьбегчы.
Пастанову, якая ўводзіць новыя правілы, прыняў Савет міністраў. Штраф за непадпарадкаваньне – да 1050 рублёў.
Расейскі вайсковец, які ваюе на баку Ўкраіны, заявіў каналу «Настоящее время», што міграцыйная служба краіны мае негалоснае распараджэньне не выдаваць украінскія пашпарты добраахвотнікам зь Беларусі і Расеі. Што пра гэта кажуць беларусы.
У Варшаве адбылася сустрэча з нобэлеўскай ляўрэаткай Сьвятланай Алексіевіч. Вялікая заля Новага тэатру не магла зьмясьціць усіх ахвотных: людзі сядзелі на падлозе, стаялі ў праходах.
10 чэрвеня ў Менску зь вялікай увагай дзяржаўных прапагандыстаў прайшоў таварыскі футбольны матч зборных Беларусі і Расеі. Адбыўся ён на нядаўна пабудаваным Нацыянальным стадыёне, які ўлады Беларусі прэзэнтавалі як сваё чарговае дасягненьне. Расказваем, што з пабудовай можа адбывацца далей.
14 чэрвеня ў Вільні афіцыйна запрацавала яшчэ адна культурніцкая прастора для беларусаў.
14 чэрвеня ў сталіцы Літвы адбыўся роварны прабег «Едзем за сваіх» — акцыя салідарнасьці зь беларускімі журналістамі, якія знаходзяцца ў вязьніцах. Прабег арганізавала Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ), якая сёлета адзначае 30 гадоў ад заснаваньня.
Намесьніца кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі, кіраўніца камісіі ў пытаньнях памілаваньня Вольга Чупрыс паведаміла, што за пяць месяцаў 2025 году кіраўнік дзяржавы задаволіў палову хадайніцтваў аб памілаваньні. Свабода папрасіла праваабаронцаў ацаніць гэтую лічбу.
Ізраільскі вайсковы аналітык Давід Гендэльман аналізуе першыя вынікі ізраільскіх ўдараў па Іране, распавядае, ці жадае Ізраіль зьмяніць рэжым у Тэгеране, і тлумачыць, чаму Расея ня будзе «ўпісвацца» за Іран
У Беластоку аднавілася тэатральная лябараторыя «Вольная сцэна». Першым пастаівлі спэктакль «Інсургенты», створаны па матывах п’есы Зянона Пазьняка.
Летам 2020 году самыя папулярныя незалежныя блогеры, у якіх былі сотні тысяч праглядаў і народнае прызнаньне, яшчэ да прэзыдэнцкіх выбараў трапілі за краты. Амаль усе яны дагэтуль там.
Загрузіць яшчэ