«Вызваленьне Сяргея Ціханоўскага — самае нечаканае ў гэтай падзеі. Улады Беларусі разьлічвалі на якісьці надзвычайны эфэкт ад гэтага вызваленьня. Яны маглі яго стварыць, толькі вызваліўшы знакавых асобаў. Вызваленьне такой знакавай фігуры выкліча рэзананс, — кажа Валер Карбалевіч. — Зь іншага боку, улады Беларусі разьлічваюць нейкім чынам нэўтралізаваць Сьвятлану Ціханоўскую. Магчыма, яны спадзяюцца, што вызваленьне яе мужа паўплывае на яе дзейнасьць як беларускай нацыянальнай лідэркі».
Спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях Украіны Кіт Келаг 21 чэрвеня сустрэўся ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам. Празь некалькі гадзінаў пасьля сустрэчы стала вядома пра вызваленьне 14 палітвязьняў, у тым ліку колішняга прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Сяргея Ціханоўскага.
Форум